Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 17 Снежань 2019 17:46

Філалагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы пашырае супрацоўніцтва са Смаленскім дзяржаўным універсітэтам

professorУ рамках праграмы «Запрошаны прафесар» Купалаўскі ўніверсітэт наведала доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі літаратуры і журналістыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Раманава.

Падчас візіту Ірына Раманава прачытала лекцыі для студэнтаў і магістрантаў спецыяльнасці «Руская філалогія», на якіх распавяла пра Смаленскую філалагічную школу і яе стваральніка Вадзіма Саламонавіча Баеўскага. Таксама купалаўцы даведаліся пра сучасныя метады аналізу мастацкага тэксту і выкарыстанні камп'ютарных тэхналогій у працэсе літаратуразнаўчых даследаванняў.

Разам з Ірынай Раманавай ГрДУ імя Янкі Купалы наведала доктар філалагічных навук, прафесар Ларыса Паўлава. У рамках візіту запрошаных спецыялістаў адбылася сустрэча з выкладчыкамі кафедры рускай філалогіі, на якой прысутнічала дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская.

Дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні супрацоўніцтва паміж кафедрамі і правядзенні сумесных навуковых даследаванняў па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Было прынята рашэнне аб распрацоўцы і рэалізацыі праграм акадэмічнай мабільнасці для студэнтаў, аспірантаў і прафесарска-выкладчыцкага складу. Узгоднены папярэдні пералік сумесных мерапрыемстваў.

Акрамя таго, адбылася сустрэча з загадчыкам кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Інай Мінчук. Госці з Смаленску былі ўражаныя вучэбна-навукова-вытворчым аб'яднаннем "Студэнцкі медыяцэнтр" ГрДУ імя Янкі Купалы.