Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Снежань 2019 11:47

Факультэт матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы арганізуе пазнавальна-адукацыйнае мерапрыемства

Яно пройдзе 15 снежня ў фармаце Дня адчыненых дзвярэй.

Мерапрыемства арганізуецца Бацькоўскай IT-акадэміяй факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з рэпетытарскім цэнтрам «100 балаў - Гродна». Яго ўдзельнікамі стануць навучэнцы, бацькі і выкладчыкі адукацыйнага цэнтра.

На працягу дня ўдзельнікаў чакаюць сустрэчы са студэнтамі факультэта - былымі вучнямі цэнтра, экскурсія па факультэце матэматыкі і інфарматыкі ў фармаце «Дзень адчыненых дзвярэй», дзе яны наведаюць навучальныя IT-лабараторыі, беларуска-індыйскі вучэбны цэнтр, студыю інавацыйных распрацовак. Таксама слухачы рэпетытарскага цэнтра прымуць удзел у прафарыентацыйнай-пазнавальнай віктарыне MF-QUIZ і пройдуць падрыхтаваны для іх студэнтамі мабільны QUEST. У сваю чаргу, іх бацькі і педагогі стануць удзельнікамі сустрэчы з дэканам факультэта матэматыкі і інфарматыкі і змогуць задаць пытанні пра паступленне і навучанне ў Купалаўскім універсітэце.

Мерапрыемства пачнецца ў 11.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22.

 

afisha mat