Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 10 Снежань 2019 09:05

Камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па правядзенні дзяржаўнай акрэдытацыі працуе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

4Праца камісіі будзе доўжыцца ў Купалаўскім універсітэце з 9 па 13 снежня 2019 года.

Узначаліла камісію Ларыса Юр'еўна Дзейнекіна - намеснік начальніка ўпраўлення кантролю якасці адукацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі Дэпартамента кантролю якасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Акрэдытацыя пройдзе па трох спецыяльнасцях першай ступені вышэйшай адукацыі - «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура», «Электронны маркетынг», «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна», і 15 спецыяльнасцях другой ступені. Будуць прааналізаваныя арганізацыя і змест адукацыйнага працэсу, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне па спецыяльнасцях, сацыяльна-бытавыя ўмовы студэнтаў, захаванне нормаў па ахове здароўя i бяспекi жыцця навучэнцаў, кадравыя рэсурсы, інфармацыйнае і бібліятэчнае забеспячэнне.

Таксама камісія правядзе акрэдытацыю спецыяльнасці перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы» і ацэніць арганізацыю практычнага навучання, навукова-метадычнае забеспячэнне і якасць навучання слухачоў.

Вынікі акрэдытацыі будуць падведзеныя 13 снежня падчас заключнага пасяджэння камісіі.