Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 09 Снежань 2019 11:36

Дыплом трэцяй ступені на Міжнароднай алімпіядзе ў галіне інфарматыкі і праграмавання заваявала каманда ГрДУ імя Янкі Купалы

17220 5Алімпіяда прайшла ў Санкт-Пецярбургу і стала паўфінальным этапам студэнцкіх спаборніцтваў каманднага Чэмпіянату свету па праграмаванні (рэгіён Паўночнай Еўразіі).

Каманда студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе Віктара Адынца, Уладзілена Лакцевіча і Арсенія Коласава (трэнер Юрый Сцёпін) заваявала дыплом трэцяй ступені.

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 310 універсітэцкіх каманд з 11-ці краін. Гэта студэнты з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Расійскай Федэрацыі, Таджыкістана, Узбекістана.

Беларусь на алімпіядзе таксама прадставілі пяць каманд з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, тры каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, а таксама па адной камандзе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Паўфінал Чэмпіянату свету праходзіў адначасова ў Санкт-Пецярбургу, Алма-Аце, Барнавуле і Тбілісі. Удзельнікам прапаноўвалася вырашыць 12 задач за 5 гадзін. Для паспяховага выканання задання патрабавалася распрацаваць алгарытм, даказаць яго правільнасць і аптымальнасць, напісаць праграму на адной з моваў праграмавання і адправіць для праверкі ў аўтаматызаваную тэстуючую сістэму. Згодна з рэгламентам кожнай камандзе падаваўся адзін камп'ютар. Перамога прысуджалася зборнай, якая рашыла большую колькасць задач за найменшы час.