Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 06 Снежань 2019 10:32

Мужчынская і жаночая каманды ГрДУ імя Янкі Купалы - у ліку пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў па вольнай барацьбе

97Спаборніцтвы прайшлі 3-5 снежня ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2019 на базе ГрДУ імя Янкі Купалы.

Удзельнікамі спартыўных спаборніцтваў стала 21 мужчынская каманда па вольнай барацьбе, жаночых - 17. Па выніках трох дзён спаборніцтваў мужчынская каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла 1 месца. У жаночай зборнай Купалаўскага ўніверсітэта - прызавое 3 месца.

Трэнерам мужчынскай каманды выступіў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель. Трэнерам жаночай каманда - прафесар кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Вячаслаў Максімовіч.

Купалаўцы сталі пераможцамі і прызёрамі не толькі ў камандных спаборніцтвах, але і ў асабістых заліках.

Дарэчы, беларускай асацыяцыяй студэнцкага спорту таксама быў заснаваны прыз «За лепшую тэхніку» - яго атрымаў студэнт юрыдычнага факультэта Андрэй Карпач.