Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 06 Снежань 2019 10:25

Прэзентацыя кнігі “STUDIA POLONICA” і сустрэча з прафесарам Святланай Піліпаўнай Мусіенкай адбыліся ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы

17188 63 снежня ў чытальнай зале Навуковай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі “STUDIA POLONICA”, прысвечаная юбілею доктара філалагічных навук, прафесара, стваральніка кафедры польскай філалогіі Святланы Піліпаўны Мусіенкі.

Гасцям была прадстаўлена кніжная выстава пад назвай “Жыццёвы РАМАН з літаратурай”, дзе, акрамя прац прафесара і яе вучняў, адным з унікальных экспанатаў быў рукапіс кандыдацкай дысертацыі С.П. Мусіенкі, які захоўваецца ў навуковай бібліятэцы.

З уступным словам выступіў дырэктар Навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько, які распавёў пра кнігу, пра тое, што выйшла яна ў мінскім выдавецтве “Беларускі кнігазбор”, дзякуючы калегам-філолагам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – Alma-mater Святланы Піліпаўны.

Прарэктар па выхаваўчай працы Васіль Васільевіч Сянько адзначыў вялікі ўклад, здзейснены Святланай Піліпаўнай на працягу сваёй больш як 50-гадовай працы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў развіццё філалагічнай адукацыі, у падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама ў працэс выхавання маладога пакалення адным з найпрыгажэйшых відаў мастацтва – літаратурай.

Затым сустрэча прайшла ў форме “вольнага мікрафону”, падчас якой словы падзякі ў адрас прафесара гучалі з вуснаў дэкана філілагічнага факультэта Інны Лісоўскай, дацэнтаў Алены Білюценкі, Анатоля Брусевіча, Алы Петрушкевіч, прадстаўнікоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага, Мацежы школьнай у Гродне і інш.

Загадчык кафедры замежных моў Святлана Ганчар падкрэсліла, што кніга “STUDIA POLONICA” змяшчае ў сабе артыкулы аўтараў з розных краін свету: Беларусі, Польшчы, Італіі і Расіі. Менавіта гэта яшчэ раз даказвае, што навуковая і выкладчыцкая дзейнасць С.П. Мусіенкі як выкладчыка, навукоўцы з’яўляецца вельмі маштабнай, бо прафесар мае шмат вучняў і паслядоўнікаў не толькі ў купалаўскім універсітэце, але і ў розных гарадах і краінах.

Напрыканцы сустрэчы Святлана Піліпаўна расказала пра ўзнагароду “NAGRODA POLONICUM”, атрыманую напярэдадні ў Варшаве за выключны ўклад у папулярызацыю польскай культуры ў свеце, пра кнігу і сваіх вучняхў, і, безумоўна, пра літаратуру, якая стала не толькі асалодай жыцця, але і сэнсам навуковай і творчай дзейнасці прафесара.

Таксама былі афіцыйна падпісаны і перададзены ў фонды гродзенскіх бібліятэк экзэмпляры кнігі “STUDIA POLONICA”.

Аздобілі сустрэчу выкананнем прыгожых беларускіх песень былыя студэнты Святланы Піліпаўны Лізавета і Дзмітрый Даўгаполікі.