Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Снежань 2019 08:52

Дэлегацыя Кубы наведала Навукова-тэхналагічны парк ГрДУ імя Янкі Купалы (ДАДЗЕНА ВІДЭА)

cubaРабочая сустрэча з прадстаўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася 29 лістапада ў Навукова-тэхналагічным парку ўніверсітэта.

У складзе кубінскай дэлегацыі прадстаўнікі Міністэрства па навуцы, тэхналогіях і навакольнага асяроддзя, Міністэрства сувязі Рэспублікі Куба, прадстаўнікі ўніверсітэта горада Матансас і Універсітэта камп'ютэрных навук. З беларускага боку на сустрэчы прысутнічалі намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Болтрык, прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі, дырэктар Навукова-тэхналагічнага парку Аляксандр Васілевіч, начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій Алена Апякун, а таксама дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Варанцоў і дырэктар дзяржаўнай установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Гродзенскай вобласці Алег Шыраеў.

Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва і пытанні стварэння і арганізацыі навукова-тэхналагічных паркаў і стартап-школ.

Як адзначыла кіраўнік дэлегацыі, начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства па навуцы, тэхналогіях і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Куба Юрайке Сеаоне, візіт праходзіць у рамках дамоўленасцей, дасягнутых на нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін і ажыццяўляецца з мэтай развіцця беларуска-кубінскіх адносін:

- У студзені 2020 года ў нашай краіне плануецца адкрыццё першага навукова-тэхналагічнага парку. Нам цікавы вопыт рэалізацыі падобных праектаў у іншых краінах. У прыватнасці, умовы для рэзідэнтаў, развіццё стартапаў і іншыя важныя аспекты, якія ўплываюць на паспяховую рэалізацыю праекта.

У ходзе сустрэчы прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі распавёў пра этапы станаўлення Навукова-тэхналагічнага парку і яго актуальныя напрамкі дзейнасці, адно з якіх - прыцягненне студэнтаў і выкладчыкаў у інавацыйную і прадпрымальніцкую дзейнасць.

Падводзячы вынікі, бакі выказалі надзею, што сустрэча стане асновай далейшага двухбаковага супрацоўніцтва, накіраванага на рэалізацыю сумесных навуковых і навучальных праектаў.

 

{youtube}https://www.youtube.com/watch?v=lrsJUzhakr4{/youtube}