Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 28 Лістапад 2019 14:55

Штаб працоўных спраў ГрДУ імя Янкі Купалы прызнаны лепшым у Гродзенскай вобласці

shtabВынікі трэцяга працоўнага семестра падвялі на Гродзеншчыне.

Па выніках трэцяга працоўнага семестра 2019 года ў намінацыі «Лепшы штаб працоўных спраў» першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» устаноў вышэйшай адукацыі узнагароджаны штаб працоўных спраў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Варта адзначыць, што гэта не першая ўзнагарода Штаба працоўных спраў: у кастрычніку 2019 года Штаб працоўных спраў ГрДУ імя Янкі Купалы признаны лепшым у Гродне.

Акрамя таго, купалаўцы былі ўзнагароджаны яшчэ ў некалькіх намінацыях.

Так, студэнцкі будаўнічы атрад ГрДУ імя Янкі Купалы «Будатрад-4» узнагароджаны граматай у намінацыі «Лепшы будаўнічы атрад», валанцёрскі студэнцкі атрад «Добрае Сэрца ГрДУ» адзначаны граматай у намінацыі «Лепшы валанцёрскі атрад (лагер) сярод студэнцкай моладзі» абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак». Лепшым педагагічным атрадам стаў студэнцкі педагагічны атрад «Купалінка - 4» імя Героя Савецкага Саюза Барыса Тарасавіча Пішчыкевіча. Лепшым атрадам, які працуе за межамі Рэспублікі Беларусь, прызнаны студэнцкі атрад «Дзеці Нёмана». Таксама Купалаўскаму ўніверсітэту аб'яўлена падзяка ў намінацыі «Лепшы наймальнік».

Нагадаем, што ў гэтым годзе на працягу ўсяго трэцяга працоўнага семестра студэнты ўніверсітэта і навучэнцы каледжаў працавалі на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, у аздараўленчых лагерах Беларусі і Расіі, прадпрыемствах рэгіёну і на аб'ектах роднай alma mater. Усяго ўдзельнікамі 61 студэнцкага педагагічнага, будаўнічага, сэрвіснага, вытворчага і экалагічнага атрадаў стаў 981 чалавек.