Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Лістапад 2015 12:57

Прадстаўнікі фізіка-тэхнічнага факультэта наведалі з рабочым візітам інстытут хіміі Універсітэта ў Беластоку

12344 2Загадчык навукова-даследчай лабараторыяй малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур прафесар Наталля Дзмітрыеўна Стрэкаль і навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часці ГрДУ імя Янкі Купалы Валянцін Фёдаравіч Аскірка наведалі з рабочым візітам інстытут хіміі Універсітэта ў Беластоку.

У рамках візіту быў прадстаўлены даклад для магістрантаў і дактарантаў па асновах оптаплазмоікі і яе ўжыванні да даследаванняў у біяхіміі і сумежных абласцях, а таксама аб магчымасцях навукова-даследчай лабараторыі малекулярнай спектраскапіі і оптыкі нанаструктур Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Былі дадзены параўнальныя характарыстыкі камерцыйных плазмонных плёнак, якія супрацоўнікі аддзялення электрахімічных метадаў даследаванняў выкарыстоўваюць у сваёй працы, а таксама плазмонныя плёнкі, якія атрымліваюцца ў лабараторыі купалаўскай ВНУ.

Для супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта была арганізавана экскурсія па лабараторыям інстытута хіміі. У працэсе дыскусіі было прынята рашэнне аб правядзенні сумесных даследаванняў метадамі конфакальнай мікраскапіі на базе лабараторый фізіка-тэхнічнага факультэта ў Гродне.

З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна занаёміцца тут