Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Лістапад 2019 10:29

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Іван Крупеніч стаў чэмпіёнам Кубка Свету па гіравым спорце

krupenichСпаборніцтвы прайшлі ў Гродне на лёгкаатлетычным манежы Цэнтральнага спартыўнага комплексу "Нёман".

У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 140 спартсменаў з Японіі, Камеруна, Конга, Нігерыі, Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Кубак Свету прайшоў па правілах Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту (МФГВС).

Выкладчык - начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Іван Крупеніч стаў чэмпіёнам Свету ў вагавай катэгорыі да 70 кг.

Іван Крупеніч выконваў практыкаванне штуршок гіры вагай 24 кг на працягу 30 хвілін. За гэты адрэзак часу яму ўдалося падняць гіру 601 раз, што ў суме роўна 14424 кілаграмам.

 

krupenich 2