Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Лістапад 2015 12:57

На базе педагагічнага факультэта была праведзена секцыя «Педагогіка і псіхалогія: сучасныя методыкі і інавацыі, вопыт практычнага прымянення» Міжнароднай сеткавай навуковай канферэнцыі Расійскай акадэміі адукацыі

img 733428 кастрычнік 2015 года на базе педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках супрацоўніцтва з Валгаградскім дзяржаўным сацыяльна-педагагічным універсітэтам была арганізавана работа секцыі «Педагогіка і псіхалогія: сучасныя методыкі і інавацыі, вопыт практычнага прымянення» Міжнароднай сеткавай навуковай канферэнцыі Расійскай акадэміі адукацыі  «Цэласны педагагічны працэс як аб'ект прафесійнай дзейнасці настаўніка», прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння акадэміка РАТ В.А. Сласценіна.

Дэкан педагагічнага факультэта Святлана Якаўлеўна Кострыца выступіла на першым пленарным пасяджэнні канферэнцыі ў рэжыме онлайн з дакладам «Камунікатыўная кампетэнтнасць будучых педагогаў: праблемы і перспектывы».

У працы секцыі «Педагогіка і псіхалогія: сучасныя методыкі і інавацыі, вопыт практычнага прымянення» з фіксаванымі дакладамі прынялі ўдзел загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы, прафесар Віктар Пятровіч Таранцей, намеснік дэкана педагагічнага факультэта, дацэнт Наталля Сяргееўна Міхайлава, дацэнт кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Ірына Іванаўна Капалыгіна, старшыя выкладчыкі кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства Святлана Мікалаеўна Куроўская і Алена Аляксандраўна Кавалёва.

     Секцыя «Педагогіка і псіхалогія: сучасныя методыкі і інавацыі, вопыт практычнага прымянення» працавала ў нетрадыцыйным для педагагічнага факультэта рэжыме тэлемоста ў фармаце сеткавай канферэнцыі. Каардынавала падрыхтоўку і правядзенне секцыі намеснік дэкана па навуковай рабоце Алена Валянцінаўна Чэкіна. 

           Праца удзельнікаў секцыі адзначана імяннымі сертыфікатамі.'

           З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.