Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 27 Лістапад 2019 11:14

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў у праграме Рэспубліканскай універсіяды - 2019

Купалаўцы былі адзначаны ўзнагародамі ў спартыўных спаборніцтвах па гіравым спорце, цяжкай атлетыцы і каратэ.

Спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды - 2019 прайшлі з 15 па 24 лістапада ў Мінску і Магілёве. У спартыўных спаборніцтвах па гіравым спорце студэнт ваеннага факультэта Уладзіслаў Жывулька заваяваў II месца ў вагавай катэгорыі 60 кг. У спартыўных спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў вагавай катэгорыі 73 кг уладальнікам «золата» стаў студэнт факультэта фізічнай культуры Вадзім Ліхарад, ён таксама быў удастоены спецыяльнага прыза «За лепшую тэхніку» ад Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў. У вагавай катэгорыі 109 кг I месца таксама ў купалаўца - студэнта факультэта фізічнай культуры Канстанціна Куроўскага. У спаборніцтвах па каратэ бронзавымі прызёрамі сталі студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый Карканіца і студэнт факультэта фізічнай культуры Цімур Яндзіеў.