Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 21 Лістапад 2019 14:36

XVI Гродзенскі ІнвестУікенд пройдзе на базе ГрДУ імя Янкі Купалы

investМерапрыемства адбудзецца 23 лістапада і збярэ студэнтаў, якія мараць заснаваць уласны бізнэс, а таксама прадстаўнікоў паспяховых кампаній і інвестараў.

У праграме ІнвестУікенда запланаваны прэзентацыі бізнес-ідэй і праектаў, а таксама майстар-класы ад экспертаў у сферы прадпрымальніцтва. Сваім вопытам з удзельнікамі падзеляцца дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Алена Разава, заснавальнік Першай маркетынгавай кухні  «Эйво» Сяргей Вялічка і дацэнт кафедры дзяржаўнай эканамічнай палітыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Ірына Мальгіна.

ІнвестУікенд зацікавіць дзеючых і будучых прадпрымальнікаў, аўтараў бізнес-праектаў і стартапаў, людзей, якія хочуць зрабіць бізнэс з навуковага даследавання або інавацыйнай распрацоўкі. Таксама мерапрыемства будзе карысна тым, каму патрэбныя бізнес-кампетэнцыі для кіравання праектам або прадуктам, студэнтам гатовым паспрабаваць сілы ў прадпрымальніцтве і рэалізаваць крэатыўную бізнес-ідэю.

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе ІнвестУікенд праходзіць у два этапы: прыём заявак і іх адбор кампетэнтным журы і прэзентацыя праектаў перад экспертамі, інвестарамі і ўдзельнікамі мерапрыемства.

Пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі і падарункамі ад арганізатараў і партнёраў мерапрыемства.

Мерапрыемства адбудзецца 23 лістапада. Пачатак ў 9:30 па адрасе: вул. Леніна, 32, актавая зала.