Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Лістапад 2015 15:00

Метадычны семінар куратараў студэнцкіх груп «Школа куратара» адкрыецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 5 лістапада 2015 года адбудзецца метадычны семінар куратараў студэнцкіх груп «Школа куратара».

Сустрэча пройдзе па адрасе вул. Ажэшкі, 22 у аўд. 209. Пачатак у 15.00.

У парадак метадычнага семінара ўключаны наступныя даклады:

- «Планаванне ідэалагічнай і выхаваўчай працы» (дакладчык - начальнік аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай працы УВРзМ, кандыдат фізіка-матэматычных навук В.М. Кітурка);

- «Метадычныя рэкамендацыі па вядзенні журнала куратара студэнцкай групы» (дакладчык - метадыст 2 катэгорыі аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай працы УВРзМ В.У. Стойлік);

- «Аб пытаннях сацыяльнай абароны навучэнцаў» (дакладчык - старшыня студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі Д.І. Трафімовіч).