Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Лістапад 2019 14:54

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прымаюць удзел у II Узбекско- беларускім маладзёжным IT-форуме

photo 2019 11 20 10 26 52Форум праходзіць з 18 па 23 лістапада ў гарадах Ташкент і Хіва, Рэспубліка Узбекістан.

У склад беларускай дэлегацыі таксама ўвайшлі прадстаўнікі Саюза моладзі, органаў дзяржаўнага кіравання, сферы культуры і адукацыі, лідэры дзіцячых і моладзевых арганізацый, спецыялісты сектара інфармацыйных тэхналогій. ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе дэлегацыі прадстаўляюць студэнтка філалагічнага факультэта Вольга Русілка і студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Дзмітрый Ківель.

У рамках першага дня форуму ўдзельнікі абмеркавалі рэалізацыю і механізмы ўдасканалення маладзёжнай палітыкі, а таксама інфармацыйныя тэхналогіі. Рабяты наведалі комплексы «IT Park» і «Кніжны свет», прынялі ўдзел у экскурсіі па Ташкенце.

Сёння ўдзельнікі сустрэчы абмяркуюць моладзевае прадпрымальніцтва, асаблівасці арганізацыі другаснай занятасці, а таксама патрыятычнае выхаванне моладзі. Акрамя таго, рабяты наведаюць Універсітэт Інха, парк «Наўруз» і Дзяржаўны музей гісторыі цімурыдаў.

Працягнецца форум 21-22 лістапада ў горадзе Ургенч. Там актывісты будуць гаварыць аб рэгіянальным і культурна-гуманітарным супрацоўніцтве, маладзёжным турызме, валанцёрскім руху і моладзевых сацыяльных праектах.

Варта адзначыць, што I Моладзевы IT-форум Беларусі і Узбекістана паспяхова прайшоў у Мінску ў жніўні 2019 года. На форуме быў падпісаны план па развіцці супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій паміж БРСМ і Саюзам моладзі Узбекістана.

 

photo 2019 11 20 10 26 56