Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 20 Лістапад 2019 14:54

ГрДУ імя Янкі Купалы - адзін з замежных партнёраў 1-й Міжнароднай педагагічнай канферэнцыі «Падрыхтоўка кадраў для лічбавай эканомікі»

cifrotonКанферэнцыя пройдзе 22 лістапада ў вочным фармаце ў Расіі і вочна-завочным - у 8-мі краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.

 

Маштабнае вочна-дыстанцыйнае мерапрыемства рэалізуецца пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва і Інстытута адукацыі НДУ ВШЭ. Удзельнікамі канферэнцыі стануць педагогі з розных краін - Расіі, Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Сербіі, Ізраіля, Казахстана, Узбекістана, Іспаніі. Педагогі падзеляцца сваім вопытам выкарыстання лічбавых практык і інструментаў у адукацыйнай дзейнасці. ГрДУ імя Янкі Купалы - адзінае ВНУ краіны, якое выступае ў якасці партнёра і прымае ўдзел у міжнароднай педагагічнай канферэнцыі.

Каманда выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыме ўдзел у лічбавым марафоне, які арганізатары назвалі «Цифрортон». Шматгадзінны фармат мерапрыемства дапаможа ўбачыць рэсурсы лічбавых інструментаў у адукацыі, пачуць лепшыя рашэнні і спосабы іх прымянення, даведацца пра асаблівасці і схаваныя плюсы цыфравізацыі навучальнага працэсу, сфармаваць банк адукацыйных ідэй. Па выніках «Цифротона» удзельнікі прапануюць на разгляд экспертаў праекты, рэалізаваныя з выкарыстаннем лічбавых адукацыйных методык, інструментаў і рэсурсаў.

Удзел у «Цифротоне» - гэта магчымасць трансляваць вопыт універсітэта па цыфравізацыі адукацыі. Варта адзначыць, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы назапашаны вялікі вопыт цыфравізацыі адукацыйнага асяроддзя, лічбавая трансфармацыя кранула ўсю сістэму кіравання навучальным працэсам і ўніверсітэтам. Новыя магчымасці для ўзаемадзеяння выкладчыкаў і студэнтаў дае платформа адукацыйнага партала. Паспяхова рэалізуецца сістэма бесперапыннага павышэння педагагічнага майстэрства выкладчыкаў у галіне адукацыйных інавацый. На старонках электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый» адлюстроўваюцца вынікі выкарыстання інавацыйных адукацыйных тэхналогій. Акрамя таго, пастаянна ажыццяўляецца абмен вопытам вучоных, педагогаў-практыкаў, студэнтаў па пытаннях развіцця адукацыі ў сучасных умовах.

У 2019 годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў праект «Лічбавы ўніверсітэт +» з мэтай павышэння якасці і эфектыўнасці дзейнасці ўніверсітэта на аснове мадэрнізацыі яго інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя для шырокага рэінжынірынга ўсіх працэсаў і ўкаранення інавацыйных бізнес-мадэляў.