Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 19 Лістапад 2019 14:40

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў і прызёраў X Усерасійскага турніру па грэка-рымскай барацьбе на прызы губернатара Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі

photo 2019 11 19 11 19 43Спаборніцтвы прайшлі ў г.Тарко-Сале 16 - 17 лістапада.

У турніры прынялі ўдзел 111 змагароў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Прыднястроўскай, Малдаўскай Рэспублікі, Украіны і Расіі. Сярод удзельнікаў турніру - пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы, а таксама міжнародных і ўсерасійскіх спаборніцтваў.

Па выніку турніру былі вызначаны пераможцы і прызёры ў дзесяці вагавых катэгорыях, у ліку якіх - студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Купалаўцы заваявалі 3 медалі турніру. У вагавай катэгорыі да 87 кг першае месца аспрэчвалі студэнт факультэта фізічнай культуры Радзік Куліеў і магістрант факультэта фізічнай культуры Ілля Лаўрыновіч. Наймацнейшым стаў Радзік Куліеў, у Іллі Лаўрыновіча - срэбра. У вагавай катэгорыі да 97 кг трэцяе месца заняў студэнт факультэта фізічнай культуры Аляксандр Грабовік.

Акрамя таго, у рамках турніру былі вызначаны пераможцы ў намінацыях «Лепшы змагар», «За лепшую тэхніку», «За волю да перамогі».