Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 19 Лістапад 2019 08:48

Больш за 50 заявак пададзена студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы для ўдзелу ў конкурсе студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт»

innastartУ ГрДУ імя Янкі Купалы завяршылася падача заявак на III Адкрыты конкурс студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт».

Самымі актыўнымі апынуліся студэнты факультэтаў эканомікі і кіравання, мастацтваў і дызайну, біялогіі і экалогіі, а таксама юрыдычнага факультэта. Як распавялі арганізатары, цяпер праекты ацэньваюць эксперты. Яны абяруць лепшыя ідэі, якія будуць прэзентаваныя падчас стартап-бою ў сярэдзіне снежня.

Па выніках публічнай прэзентацыі будуць названы лепшыя студэнцкія праекты ў чатырох намінацыях: «Лепшы стартап-праект - ТЭХНАЛОГІЯ», «Лепшы стартап-праект - ПРАДУКТ», «Лепшы стартап-праект - ПАСЛУГІ», «Лепшы стартап-праект - САЦЫЯЛЬНЫЯ ІНАВАЦЫІ». Пераможца і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі. Таксама па выніках конкурсу можа быць вызначаны лепшы праект - прэтэндэнт на Гран-пры ў фармаце гранта на стварэнне стартапа ў Навукова-тэхналагічным парку. Акрамя таго, пераможцы і прызёры конкурсу атрымаюць сертыфікат, магчымасць карыстацца паслугамі Навукова-тэхналагічнага парку і акселерацыю стартапа.

Нагадаем, што конкурс стартап-праектаў «ИнНаСтарт» быў абвешчаны ва ўніверсітэце ў верасні і праходзіць у чатыры этапы. Для рабят ужо былі арганізаваны трэнінгі, на якіх эксперты ў сферы прадпрымальніцтва распавялі купалаўцам аб тым, як распрацаваць інавацыйную ідэю, сабраць каманду аднадумцаў, распрацаваць бізнэс-мадэль, прадставіць і прэзентаваць праект. Пасля чаго рабяты афармлялі свае ідэі і падавалі заяўкі для ўдзелу.

Мэтай конкурсу з'яўляецца экспертная падтрымка і садзейнічанне ў развіцці інавацыйных бізнес-ідэй на ранняй стадыі і стымуляванне студэнтаў і магістрантаў універсітэта і навучэнцаў каледжаў ствараць інавацыі і прапаноўваць арыгінальныя прадукты, тэхналогіі, тавары і паслугі.