Надрукаваць гэтую старонку
Субота, 16 Лістапад 2019 11:02

Выпускнік ГрДУ імя Янкі Купалы сяржант Артур Русак прызнаны лепшым вайскоўцам Беларусі

У 2018 годзе Артур Русак скончыў універсітэт і быў прызваны ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Лепшы вайсковец Беларусі нарадзіўся ў пасёлку гарадскога тыпу Краснасельскі Ваўкавыскага раёна і скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць". У мінулым годзе ён быў прызваны на тэрміновую службу ў 86-ю Ваўкавыскую Чырванасцяжную ордэна Аляксандра Неўскага брыгаду сувязі, дзе неўзабаве стаў камандзірам аддзялення, займаўся ідэалагічнай працай. Пасля звальнення ў запас Андрэй Русак мае намер вярнуцца ў сферу турызма, піша «Беларусь Сегодня»: вопыт, атрыманы ў арміі, спатрэбіцца яму і на грамадзянцы, асабліва ў прафесійнай дзейнасці, дзе таксама важна ўмець выбудаваць дыялог з любым чалавекам.

 

16901 1

 

16901 2