Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Лістапад 2019 15:14

Выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Камышнікава прыняла ўдзел у выставе беларускіх мастакоў «Восеньскі Салон»

16859 1Пяць графічных работ старэйшага выкладчыка кафедры дызайну Таццяны Камышнікавай прайшлі конкурсны адбор на пятую штогадовую выставу-продаж маладых беларускіх мастакоў «Восеньскі Салон з Белгазпрамбанкам», якая прайшла ў Палацы мастацтва ў Мінску.

У праекце прынялі ўдзел маладыя беларускія мастакі ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў з працамі, створанымі за апошнія тры гады ў любых тэхніках і відах выяўленчага мастацтва.

У гэтым годзе прафесійнае журы адабрала працы 152 аўтараў з 430 пададзеных заявак, у ліку якіх - Таццяна Камышнікава. Членамі журы сталі запрошаныя мастацтвазнаўцы, куратары і дырэктары мастацкіх інстытуцый з Чэхіі, Літвы, Расіі і Украіны.

Праект арганізаваны Цэнтрам выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва» і УП «Рэспубліканская мастацкая галерэя» пры падтрымцы ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Газпром трансгаз Беларусь».