Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Лістапад 2019 08:40

ФОТАФАКТ: Валанцёры ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да пераезду Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага

16836 4На працягу ўсяго працэсу пераезду рабяты будуць дапамагаць у перамяшчэнні фондаў, каталогаў, аргтэхнікі ў новы будынак.

У будынку па вуліцы Карбышава бібліятэка зойме некалькі паверхаў. Першы і другі будуць адкрыты для чытачоў - тут размесціцца аддзел абанемента, а пяты паверх стане месцам захоўвання фондаў.

Ужо ў студзені, упершыню зазірнуўшы ў бібліятэку па новым адрасе, чытачы будуць прыемна здзіўлены новыми камфортными умовами галоўнай абласной бібліятэкі. І кіраўніцтва разлічвае, што гэтая кропка на карце Гродна стане яшчэ адным месцам прыцягнення для турыстаў.

Плануюць у бібліятэцы арганізаваць дзіцячы куток, дзе маляняты змогуць з карысцю правесці час, пакуль бацькі занятыя. Акрамя таго, не выключае кіраўніцтва бібліятэкі і магчымасць арганізацыі пакою адпачынку, дзе наведвальнікі сталага ўзросту, гартаючы кніжныя старонкі, змогуць пагутарыць з аднагодкамі.

Па матэрыялах grodnonews.by