Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 13 Лістапад 2019 12:01

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартаваў грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!»

IMG 7439Урачыстае адкрыццё марафону адбылося 12 лістапада.

Дэканы, студэнты і выкладчыкі ўсіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама прадстаўнікі Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы, школ Ленінскага і Кастрычніцкага горада Гродна сабраліся ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта для таго, каб даць старт грамадзянска-патрыятычнаму марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!».

Ад асобы рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка з прывітальным словам выступіў прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько, які пажадаў удзельнікам марафону поспеху на працягу ўсіх конкурсаў. Васілій Васільевіч адзначыў, што правядзенне грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» ужо стала традыцыяй у ГрДУ імя Янкі Купалы і ў гэтым годзе пройдзе напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Варта адзначыць, што у 2019 годзе пераможцам марафону стала каманда факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Дэкан факультэта Аляксандр Варанцоў, вітаючы ўдзельнікаў, адзначыў, што марафон - гэта не проста спаборніцтва паміж факультэтамі, а памяць аб Вялікай Перамозе.

- Я шчыра жадаю кожнаму атрымаць максімум задавальнення ад марафону, набыць новых сяброў і добра правесці час! - падкрэсліў Аляксандр Сяргеевіч.

Напрыканцы мерапрыемства рабяты разам прамовілі ўрачыстую клятву ўдзельніка, а салісты студыі эстрадных спеваў «Унісонг» выканалі гімн грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!».

На працягу некалькіх месяцаў канкурсанты будуць прымаць удзел у мерапрыемствах 5 цыклаў: цыкл творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня», цыкл інтэлектуальных мерапрыемстваў «Мы - нашчадкі Перамогі», цыкл мерапрыемстваў ваенна-спартыўнага характару «Да абароны Айчыны гатовы», цыкл мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» і цыкл спартыўных мерапрыемстваў «Тата, мама, я - спартыўная сям'я». У рамках конкурсаў прадстаўнікі каманд будуць майстраваць шпакоўні, пячы хлеб, дэманстраваць творчыя, спартыўныя і інтэлектуальныя здольнасці. Адбудзецца конкурс чэрлідарскіх груп, фотаконкурс "Мая малая Радзіма", конкурс плакатаў "Во славу Вялікай Перамогі" і конкурс творчых работ «Дзяцінства - чароўная краіна». Цыклы мерапрыемстваў пройдуць ва ўсіх універсітэтах Беларусі, пасля чаго будзе вызначаны пераможца вобласці, а фінал марафону збярэ пераможцаў у ГрДУ імя Янкі Купалы напярэдадні святкавання 75-годдзя Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дарэчы, упершыню марафон прайшоў напярэдадні святкавання 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і паклаў пачатак новай традыцыі: напярэдадні значнага для Беларусі свята - Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне - збірацца на цэнтральным спартыўным комплексе "Нёман". Ужо на працягу шасці гадоў грамадзянска-патрыятычны марафон становіцца пляцоўкай, якая аб'ядноўвае выкладчыкаў, студэнтаў і школьнікаў Беларусі адной агульнай мэтай: быць здаровымі, актыўнымі і мэтанакіраванымі.