Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 13 Лістапад 2019 11:04

Напісаць эсэ «Малая Радзіма ў сучасным разуменні» запрашае навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы

esseПрыняць удзел у конкурсе эсэ «Малая Радзіма ў сучасным разуменні» могуць студэнты, курсанты, магістранты, а таксама навучэнцы каледжаў.

Для гэтага неабходна самастойна напісаць эсэ на тэму «Малая Радзіма ў сучасным разуменні» з неабмежаванай колькасцю старонак і на роднай мове аўтара. Памятку па напісанні эсэ можна знайсці тут.

Заяўка для удзелу, у якой трэба пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, факультэт і курс навучання, і матэрыялы эсэ ў электронным і папяровым выглядзе дасылаюцца на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 116; e-mail: library@grsu.by да 10 снежня ўключна. Вынікі конкурсу будуць падведзены 20 снежня.

Як распавялі арганізатары, конкурс накіраваны на фарміраванне высокай культуры студэнцкай моладзі, захаванне культурнай спадчыны і народных традыцый, а таксама выхаванне патрыятызму і любові да малой радзімы.