Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 03 Лістапад 2015 10:14

Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму з экскурсіяй наведалі горад-герой Мінск

12326 4Турыстычнае бюро «Рэгіянальны цэнтр турызму» арганізавала для студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» экскурсійную паездку ў сталіцу нашай краіны - горад-герой Мінск.

Праграма экскурсіі ў Мінск ўключала наведванне штогадовай турыстычнай выставы «Турбізнес-2015» у рамках практыка-арыентаванай адукацыі па дысцыплінах турпрофілю. Выставу праводзіў Нацыянальны выставачны цэнтр «БЕЛЭКСПА» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Выстава прадугледжвала прэзентацыі, круглыя сталы, семінары па найбольш актуальных праблемах турыстычнай галіны. Студэнты змаглі азнаёміцца з дзейнасцю і прапановамі міжнародных і беларускіх тураператараў і турагентаў, на рынку Беларусі, а таксама з тэндэнцыямі на турыстычным рынку восеньска-зімовага перыяду 2015-2016 года. У сваю ж чаргу, прадстаўнікі турыстычных кампаній ўручылі студэнтам карты, буклеты і даведнікі, падабралі неабходныя рэкламна - інфармацыйныя матэрыялы для практычнай працы.

Падчас паездкі студэнты здзейснілі экскурсію ў «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы» - адзін з найстарэйшых літаратурных музеяў, які з 1944 года даследуе і інтэрпрэтуе спадчына Янкі Купалы (1882-1942). Экспазіцыя, размешчаная ў васьмі залах, знаёміць з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, яго роляй у гістарычным і культурным развіцці краіны ў нацыянальным і еўрапейскім кантэкстах. Студэнтаў ўразіла прэзентацыя спадчыны Янкі Купалы не толькі ў традыцыйных, але і новых інтэрактыўных формах, разлічаных на мэтавую аўдыторыю.

Кантакты турыстычнагао бюро «Рэгіянальны цэнтр турызму»

Адрас: вул. Ажэшкі, 22 (галаўны корпус ГрДУ імя Янкі Купалы)

Тэл.: 77-37-85, 77-37-86, моб. 8 (029) 869-06-02

E-mail: tourism@grsu.by, regunivertur@mail.ru