Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 03 Лістапад 2015 10:14

Студэнтка юрыдычнага факультэта Кацярына Пясецкая прыняла ўдзел у міжнародным маладзёжным форуме маладых суайчыннікаў «Лідар XXI стагоддзя»

N63vmxI d8UУ перыяд з 20 па 24 кастрычнік 2015  года маладзёжнае сацыяльна-культурнае грамадскае аб'яднанне «Русь маладая» праводзіла міжнародны маладзёжны форум маладых суайчыннікаў «Лідар XXI стагоддзя».

У сустрэчы прынялі ўдзел моладзевыя лідары, эксперты, журналісты, прадпрымальнікі з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Балгарыі, Сербіі, Таджыкістана і Казахстана. У працы форуму прыняла ўдзел студэнтка 5 курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Правазнаўства» Кацярына Пясецкая.

Мэта мерапрыемства - павысіць веды і прафесіяналізм яго ўдзельнікаў, даведацца, якія перспектывы адкрывае для моладзі Еўразійскі эканамічны саюз, даць шанец маладым лідарам, прадпрымальнікам і журналістам прэзентаваць свае ідэі ў сферы грамадскай працы, бізнесу і медыя перад кампетэнтнымі спецыялістамі і аднадумцамі.

Праца форуму праходзіла ў трох тэматычных секцыях: «Моладзевыя лідары», «Моладзевыя медыя-актывісты» і «Маладыя прадпрымальнікі». На трэнінгах, лекторыях, майстар-класах і сустрэчах з ганаровымі гасцямі асвятлялі сучасныя аспекты моладзевага лідарства, ролю СМІ ў маладзёжным грамадстве, складнікі паспяховага прадпрымальніцтва і іншыя тэмы. Былі праведзены трэнінгі для моладзі, інтэрактыўныя прэзентацыі вядучых міжнародных экспертаў з Расіі, Украіны, Сербіі і Малдовы, а таксама дэбаты, выступы і інтэрактыўныя гульні, у якіх прымала актыўны ўдзел моладзь форуму.

Па заканчэнні форуму ўсім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты аб удзеле. Эксперты і ўдзельнікі дзяліліся сваімі ўражаннямі ад форума, і ў далейшым спадзяюцца на плённае супрацоўніцтва.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.