Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 05 Лістапад 2019 14:34

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Вадзім Ліхарад стаў срэбным прызёрам турніру памяці Аляксандра Курловіча

turnirУ Гродне падвялі вынікі алімпійскага кваліфікацыйнага турніру па цяжкай атлетыцы.

Спаборніцтвы праходзілі з 2 па 4 лістапада ў Лядовым палацы абласнога цэнтра. За медалі і адначасова за ліцэнзіі на Алімпіяду 2020 года змагаліся каля 80 спартсменаў з 18 краін свету.

Срэбра па выніках турніру ў вагавай катэгорыі да 73 кілаграмаў узяў студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Вадзім Ліхарад. Лідчанін змагаўся з кітайцам Юань Чэньфеем. Усяго 30 кілаграмаў Вадзіму не хапіла да свайго лепшага выніку ў 343 кілаграма, які ён паказаў год таму на чэмпіянаце свету ў Ашхабадзе. Дарэчы, кітайскі спартсмен перамог з вынікам у 341 кілаграм. Вадзім Ліхарад заняў другое месца.

Алімпійскі кваліфікацыйны турнір па цяжкай атлетыцы ў Гродне прайшоў упершыню. Спаборніцтвы былі прысвечаны памяці двухразовага алімпійскага і чатырохразовага чэмпіёна свету Аляксандра Курловіча, выпускніка ГрДУ імя Янкі Купалы, ураджэнца Гродна, які пайшоў з жыцця паўтара года таму.