Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 04 Лістапад 2019 14:41

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Ягор Кухарэнка стаў бронзавым прызёрам моладзевага Чэмпіянату Еўропы па дзюдо

Турнір праходзіў 1 - 3 лістапада ў расійскім горадзе Іжэўску.

У чэмпіянаце Еўропы па дзюдо сярод спартсменаў ва ўзросце да 23 гадоў прынялі ўдзел больш за 300 дзюдаістаў з 40 краін, у тым ліку за ўзнагароды змагаліся 11 беларускіх спартсменаў.

У скарбонцы ў беларусаў апынуліся дзве ўзнагароды: золата і бронза. У вагавай катэгорыі да 100 кг на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняўся беларускі спартсмен Даніэл Мукетэ: у фінале ён перамог грузіна Анісэ Санеблідзэ.

У вагавай катэгорыі звыш 100 кг бронзавую ўзнагароду заваяваў студэнт-купалавец Ягор Кухарэнка. На трэцяй прыступцы п'едэстала гонару таксама размясціўся фін Марці Пумалайнен. Золата дасталася венгру Рычарду Сіпожу, а срэбра - дзюдаісту з Нідэрландаў Юру Спійкерсу.

Усяго два тыдні таму студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Ягор Кухарэнка прывёз яшчэ адну ўзнагароду - золата з міжнароднага турніру па дзюдо, які праходзіў у Эстоніі.