Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 22 Лістапад 2019 14:56

III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Метадалогія і тэхналогіі даўніверсітэцкай адукацыі» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Навуковы форум Купалаўскі ўніверсітэт прыме 21-22 лістапада.

Канферэнцыя аб'яднае вядучых айчынных і замежных навукоўцаў, тэарэтыкаў і практыкаў сістэмы даўніверсітэцкай адукацыі, пленарныя і тэматычныя пасяджэнні. Пройдуць семінары, майстар-класы па выкарыстанні інавацыйных методык і тэхналогій у прадметным навучанні.

Праца канферэнцыі будзе ажыццяўляцца па трох накірунках. Першы напрамак - тэхналогіі даўніверсітэцкай адукацыі - прадугледжвае абмеркаванне ўдзельнікамі яго стратэгій і зместу, а менавіта: методык і тэхналогій работы па развіццю інтэлектуальнага патэнцыялу і творчых здольнасцяў моладзі, інавацыйных падыходаў ў працы з адоранымі навучэнцамі, асаблівасці дыстанцыйнай адукацыі, вопыт і праблемы развіцця інклюзіўнай адукацыі.

У рамках другога напрамку работы канферэнцыі - прафесійная арыентацыя на сучасным этапе - у цэнтры ўвагі навукоўцаў апынуцца тэорыя і метадалогія даследавання праблем прафесійнага самавызначэння старшакласнікаў, пытанні фарміравання канкурэнтаздольнага спецыяліста, а таксама інавацыйныя тэхналогіі ў прафарыентацыйнай дзейнасці ўніверсітэтаў.

Яшчэ адным напрамкам работы навуковага форуму стануць інавацыі ў навучанні замежных грамадзян - удзельнікі канферэнцыі прааналізуюць асаблівасці адаптацыі замежных студэнтаў да знаходжання ў краіне і да навучання: абмяркуюць спецыфіку выкладання рускай мовы як замежнай і арганізацыю навучальнага працэсу, дыстанцыйнае навучанне замежным мовам і культуралагічны кампанент пры іх вывучэнні .

Даклады даследчыкаў можна будзе пачуць на рускай, беларускай, польскай і англійскай мовах. Дарэчы, плануецца выданне электроннага зборніка матэрыялаў.

Арганізатарам канферэнцыі выступае факультэт давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.