Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 02 Лістапад 2015 11:37

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы пазнаёміліся з новымі стандартамі Балонскага працэсу ў рамках вэбінару Еўрапейскай Асацыяцыі ўніверсітэтаў

12313 3На мінулым тыдні адбыўся вэбінар Еўрапейскай Асацыяцыі ўніверсітэтаў «TheESG-2015 - наступствы для ўніверсітэтаў». У анлайн-сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі з еўрапейскіх ВНУ, у тым ліку з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Аляксеевіч Гачко, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Ірына Фёдараўна Кітурка і начальнік вучэбнага аддзела ВМУ Анатоль Іосіфавіч Багдзевіч.

На вэбінары выступілі Барбара Міхалк - прадстаўнік Асацыяцыі рэктараў ВНУ Германіі (HRK, Германія), Колін Церк - супрацоўнік Еўрапейскага рэестра агенцтваў забеспячэння якасці (EQAR, Бельгія), Ганна Говер - прадстаўнік Еўрапейскай Асацыяцыі ўніверсітэтаў (EAU, Бельгія).

Вэбінар быў прысвечаны абмеркаванню выпраўленай версіі Стандартаў і рэкамендацый забеспячэння якасці ў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (ESG), якую прынялі Балонскія міністры ў маі гэтага года. На анлайн-сустрэчы абмяркоўвалася пытанне забеспячэння якасці ў Еўрапейскай адукацыйнай прасторы, гаварылася пра цяжкасці, з якімі ўніверсітэты могуць сутыкнуцца ў працэсе ўкаранення новых стандартаў у нацыянальныя сістэмы вышэйшай адукацыі.

Дакладчыкі распавялі аб арганізацыях, якія прымалі ўдзел у пераглядзе старых і фарміраванні новых стандартаў, прадставілі іх мэты, якія ў першую чаргу накіраваны на паляпшэнне адукацыі, яго аптымізацыю і эфектыўнасць, адзначылі ключавыя моманты, якія былі перагледжаны ў абноўленай версіі стандартаў.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы традыцыйна надаецца павышаная ўвага забеспячэнню якасці адукацыі. У святле інтэграцыі сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая пачалася ў гэтым годзе з прыняццем нашай краіны ў Балонскі працэс, упалаўскай ВНУ неабходна зрабіць асаблівы акцэнт на адпаведнасць адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце стандартам якасці, прынятых у Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Відэазапіс вэбінару  даступны па спасылцы.

Тэкст абноўленага стандарту даступны анлайн.

 

12313 2

Адбыўся вэбінар Еўрапейскай Асацыяцыі ўніверістэтаў «The ESG-2015 – наступствы для ўніверсітэтаў»