Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 31 Кастрычнік 2019 16:03

Выпускнікам аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы ўручаны дыпломы даследчыка

IMG 6230Урачыстае ўручэнне дыпломаў адбылося ў ГрДУ імя Янкі Купалы 31 кастрычніка.

Павітала і павіншавала выпускнікоў рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

- Сёння вельмі важны момант у Вашым жыцці. Але памятайце, што паспяховасцю завяршэння аспірантуры лічыцца падрыхтаваная Вамі дысертацыя. Мы вельмі спадзяемся на Вас, таму што адзін з паказчыкаў паспяховасці ўніверсітэта - супрацоўнікі, якія маюць навуковую ступень і вучонае званне. Вялікі дзякуй навуковым кіраўнікам за тую працу, якую Вы ўкладаеце ў аспірантаў і дактарантаў. Іх выніковасць - гэта выніковасць Вашай працы. Жадаю ўсім паспяховага завяршэння працы над дысертацыяй! - адзначыла Ірына Фёдараўна і ўручыла падзяку рэктара за падрыхтоўку дысертацыйнага даследавання ў тэрмін навучання і паспяховае праходжанне папярэдняй экспертызы дысертацыі выпускніку дактарантуры па спецыяльнасці «Оптыка» Дзмітрыю Гузатаву. Навуковы кансультант Дзмітрыя - доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік Сяргей Гапоненка. З рук рэктара ў гэты дзень дыпломы даследчыка атрымалі найбольш паспяховыя выпускнікі аспірантуры. Гэта Алена Багдзевіч, навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Аўтуховіч, і Алена Буцько, навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук, прафесар Мікалай Даніловіч.

У сваю чаргу, ад асобы навуковых кіраўнікоў выступіў першы прарэктар універсітэта Алег Раманаў:

- Я спадзяюся, што Вы папоўніце "залаты фонд" Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Для гэтага ў Вас ёсць усё: талент, матывацыя, працавітасць, а таксама тыя веды і кампетэнцыі, якія далі Вам навуковыя кіраўнікі. Вопыт, які Вы атрымалі за час навучання, стане надзейнай асновай для вашага прафесійнага развіцця. Жадаю Вам поспехаў, прафесійнай самарэалізацыі і радасці творчасці!

На ўрачыстай цырымоніі дыпломы даследчыка выпускнікам першай ступені паслявузаўскай адукацыі ўручыў прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Гачко. Дакумент аб атрыманні адукацыі пасля ВНУ ў 2019 годзе атрымалі Сяргей Анучын, навуковы кіраўнік - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Славамір Ануфрык, Таццяна Бажко, навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Аўтуховіч, Аксана Валюк, навуковы кіраўнік - доктар педагагічных навук, прафесар Андрэй Кароль, Дар'я Івінская, навуковы кіраўнік - кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Генадзь Шыханцоў, Павел Каскенаў, навуковы кіраўнік - доктар філасофскіх навук, прафесар Алег Раманаў, Люцына Кеўляк-Дамброўская, навуковы кіраўнік - доктар педагагічных навук, прафесар Віктар Таранцей. Дыпломы даследчыка таксама атрымалі Наталля Кісель, навуковы кіраўнік - доктар педагагічных навук, прафесар Віктар Таранцей, Марына Лавыш, навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук, прафесар Аляксей Нікіцевіч, Ганна Пашко, навуковы кіраўнік - доктар педагагічных навук, дацэнт Віталь Храмаў, Аляксандр Сяргейка, навуковы кіраўнік - доктар эканамічных навук, прафесар Міхаіл Пятровіч, Святлана Тарасава, навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук, прафесар Зоя Мельнікава, Дзмітрый Чылік, навуковы кіраўнік - доктар эканамічных навук, прафесар Уладзімір Фацееў.

Ад імя ўсіх выпускнікоў словы падзякі ў адрас рэктара, навуковых кіраўнікоў, дэканаў і выкладчыкаў накіравала Дар'я Івінская. Яна адзначыла, што той бясцэнны вопыт, які быў атрыманы за час навучання, стане стартам для іх прафесійнага развіцця і асобаснага росту.

Усяго у 2019 годзе дыпломы аб атрыманні адукацыі пасля ВНУ атрымалі 17 выпускнікоў аспірантуры, адзін з якіх - гэта грамадзянін Кітайскай Народнай Рэспублікі. 13 чалавек рыхтуюць дысертацыйныя даследаванні па гуманітарных спецыяльнасцях, 4 - па натуральна-навуковым профілі. Варта адзначыць, што з цяперашняга выпуску дзевяць чалавек аспірантуры застануцца працаваць у сценах Купалаўскага ўніверсітэта, трое будуць весці сваю прафесійную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, адзін - у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. Астатнія вернуцца ў арганізацыі-заказчыкі паслявузаўскай падрыхтоўкі. Акрамя таго, трое з выпускнікоў 2019 года з'яўляюцца ўладальнікамі стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў.