Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 31 Кастрычнік 2019 10:41

Фіналісты XXIV конкурсу мастацкай самадзейнасці «Alma mater - любоў з першага курсу» названы ў ГрДУ імя Янкі Купалы

almamaterЖуры конкурсу вызначыла 4 каманды, якія 14 лістапада будуць змагацца за перамогу ў фінале.

Па выніках адборачнага тура, які прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы з 21 па 25 кастрычніка, былі абраныя каманды юрыдычнага факультэта, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта фізічнай культуры і філалагічнага факультэта.

Фінал конкурсу «Alma mater - любоў з першага курсу» адбудзецца напярэдадні Міжнароднага дня студэнта - 14 лістапада ў актавай зале ўніверсітэта па адрасе: вул. Леніна, 32. Напярэдадні 80-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы купалаўцы-першакурснікі творча раскрыюць тэму «Юбілей збірае сяброў».

Білеты можна набыць у Рэгіянальным цэнтры турызму па вул. Ажэшкі, 22, 1 паверх. Кантактныя тэлефоны: 8 (0152) 77-37-85, +375 (29) 869-06-02.