Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Лістапад 2015 10:07

Студэнты факультэта эканомікі і кіравання прыпаднесли падарункі выхаванцам Дзіцячага дома г. Гродна

12311 12 copyСтудэнты 3-га і 4-га курса спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт" факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі дабрачынны збор сродкаў.

Адміністрацыяй дзіцячага дома былі адабраны ў гандлёвай сетцы наборы для дзіцячай творчасці і спартыўны інвентар, а студэнты аплацілі іх. Падарункамі візіт не абмежаваўся. Студэнты распавялі пра сваю ВНУ, а таксама правялі з дзецьмі віктарыны і конкурсы. Варта адзначыць, што ў студэнтаў ужо стала добрай традыцыяй у перыяд школьных канікул праводзіць дабрачынную акцыю «Сустрэча ў коле дзяцей».

Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні. Атмасфера была святочнай і ўтульнай для дзяцей, а разам з імі і для студэнтаў.

Актыўны ўдзел у зборы сродкаў і правядзенні мерапрыемства прынялі выкладчыкі кафедры бухгалтарскага ўліку і аналізу гаспадарчай дзейнасці Тамара Аляксандраўна Дабрыян і Яўгеній Уладзіміравіч Ядчанка.

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.