Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 30 Кастрычнік 2019 12:22

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Вікторыя Хомчык ў складзе дэлегацыі Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел ва Усерасійскім злёце студэнцкіх атрадаў

16593 0Форум прайшоў з 25 па 27 кастрычніка ў Маскве і быў прымеркаваны да 60-годдзя руху і 15-годдзя з дня ўтварэння грамадскай арганізацыі «Расійскія студэнцкія атрады».

 

Удзельнікамі мерапрыемства сталі каля 6000 студатрадаўцаў і ветэранаў студатрадаўскага руху. Адкрыццё злёту адбылося ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы, дзе былі ўзнагароджаны лепшыя студэнцкія атрады Расіі.

Першай пляцоўкай форуму стаў Маскоўскі Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава, дзе больш за 2 тысячы студэнтаў выканалі пад гітары знакамітыя песні студэнцкіх атрадаў. Дарэчы, мерапрыемства трапіла ў кнігу рэкордаў Расіі па колькасці людзей, якія спяваюць адначасова пад гітары ў Расіі. У рамках злёту яго ўдзельнікі таксама заклалі памятную пліту ў гонар 60-годдзя руху студэнцкіх атрадаў.

- Мы размаўлялі, знаёміліся, спявалі, танцавалі, абменьваліся значкамі. Я бязмерна шчаслівая, што змагла стаць часткай гэтага руху. Гэта была незабыўная паездка, дзякуючы якой я пазнаёмілася з многімі людзьмі, - падзялілася Вікторыя Хомчык.