Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 30 Кастрычнік 2019 09:03

Загадчык кафедры спартыўных дысцыплін факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Віталь Храмаў наведаў Акадэмію фізічнага выхавання імя Браніслава Чэха ў Кракаве

Візіт адбыўся ў рамках міжнароднай навуковай канферэнцыі «Спартыўная рухальная дзейнасць - тэарэтычныя падставы і практычныя эфекты».

На навуковым форуме былі прадстаўлены даклады вучоных з Польшчы, Італіі, Ізраіля, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Расіі і Беларусі. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі павышэнне эфектыўнасці падрыхтоўкі спартсменаў, забеспячэнне здаровага ладу жыцця насельніцтва сродкамі фізічнай культуры, сродкі і метады фізічнага выхавання падрастаючага пакалення.

У рамках канферэнцыі Віталь Храмаў выступіў з дакладам «Лічбавыя тэхналогіі ў кіраванні сістэмай падрыхтоўкі юных футбалістаў». Ён прадставіў сучасныя ўяўленні аб тэхналагічных і педагагічных умовах інфарматызацыі працэсу адбору і пачатковай спартыўнай спецыялізацыі ў футболе.

 

hramov