Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 29 Кастрычнік 2019 17:47

Мужчынская каманда ГрДУ імя Янкі Купалы па гандболе - пераможца Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі

16568 1Спаборніцтвы прайшлі ў рамках Рэспубліканскай універсіяды - 2019 з 26 па 28 кастрычніка ў Мінску.

Для выхаду ў фінал каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы паспяхова выступіла на рэгіянальным, міжрэгіянальным і паўфінальным этапах, пасля якіх у заключным змагалася за перамогу з трыма камандамі ўніверсітэтаў Беларусі. Сярод іх - Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна. Дарэчы, усяго на старце лігі было прадстаўлена больш за 30 студэнцкіх каманд.

Так, у першай паўфінальнай гульні каманда ГрДУ імя Янкі Купалы перамагла каманду БДЭУ з розніцай у чатыры мячы. У другой паўфінальнай сутычцы спартсмены з Брэста сталі мацнейшымі за каманду БНТУ.

У выніку ў фінале сустрэліся лепшыя каманды студэнцкага гандбольнага спорту. Купалаўская каманда з розніцай у пяць мячоў абыграла каманду Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і стала абсалютнай пераможцай Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі - 2019.

Акрамя таго, прадстаўнік каманды ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Луня прызнаны лепшым гульцом турніру, а Мацвей Крыўчык стаў лепшым брамнікам. Трэнеры каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Наталля Гівер і інструктар па фізічнай культуры спартыўнага клуба ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Ясене.