Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 09 Лістапад 2015 15:37

«Школа здароўя і эстэтыкі харчавання» адкрываецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

З 9 па 13 ліставпада 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будзе працаваць «Школа здароўя і эстэтыкі харчавання».

На заняткахудзельнікі маюць магчымасць:

-  правесці аналіз стану харчавання і кантроль вагі (біяімпедансны аналіз);

-  навучыцца навыкам сервіроўкі і дэкарыравання стала;

- прайсці навучанне па асновах карвінга і энагастраноміі.

У рамках семінара пройдуць майстар-класы па прыгатаванні страў італьянскай кухні і сустрэча «Сучасныя тэндэнцыі ў карысным і смачным харчаванні».

Семінар правядуць кандыдаты і дактары навук, кампетэнтныя ў дадзенай галіне, вопытныя спецыялісты сваёй справы - інжынеры-тэхнолагі, кухары, дызайнеры.

Групы фарміруюцца да 10 чалавек.

Усе ўдзельнікі семінара забяспечваюцца раздатачным матэрыялам і атрымліваюць сертыфікат.

З усімі дадатковымі паслугамі, якія аказвае ўніверсітэт, можна азнаёміцца тут.

Кантакты

Тел.: 8 (033) 627-90-36, 8 (029) 698-41-50

e-mail: super.food@inbox.ru