Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 30 Кастрычнік 2015 10:52

Праграма Erasmus+ абвясціла новы конкурс для студэнтаў, магістрантаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы

12298 2Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў, магістрантаў і супрацоўнікаў да ўдзелу ў конкурсах праграмы Erasmus+.

Асноўныя магчымасці для беларускіх арганізацый па ўдзелу ў мерапрыемствах Erasmus+ у сферы вышэйшай адукацыі складаюць чатыры інструменты: крэдытная мабільнасць, сумесныя магістарскія ступені, стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі і Жан Манэ.

Міжнародная крэдытная мабільнасць (Key action 1) – мабільнасць студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Тэрмін падачы заявак – да 2 лютага 2016 года.

Сумесныя магістарскія праграмы (Key action 1). Тэрмін падачы заявак – да 18 лютага 2016 года.

Сварэнне патэнцыялу у сферы вышэйшай адукацыі (Key action 2) – садзейнічанне супрацоўніцтву і партнёрству, накіраванаму на мадэрнізацыю і інтэрнацыяналізацыю вышэйшых навучальных устаноў і сістэм адукацыі ў краінах-партнёрах, асабліва суседніх з Еўрапейскім саюзам (раней праект TEMPUS). Тэрмін падачы заявак – да 10 лютага 2016 года.  

Праект Жан Мане. Тэрмін падачы заявак– 25.02.2016. 

Больш падрабязная і актуальная інфармацыя аб Erasmus+:

на афіцыйным сайце праграмы http://ec.europa.eu/programmes/erasmus-plus/index_en.htm;

у кіраўніцтве па праграме http://ec.europa.eu/programmes/erasmus-plus/discover/guide/index_en.htm;

на сайце офіса праграмы ў Рэспубліцы Беларусь http://erasmus-plus.belarus.unibel.by.

 

Кантакты ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Адрас: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317а (сектар распрацоўкі праектаў аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці) 

Тэл.: 73-19-54

E-mail: project@grsu.by