Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Кастрычнік 2019 12:05

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у дыстанцыйных трэнінгах

kupalaТрэнінгі ад спецыялістаў у галіне праектнага навучання пройдуць з 4 лістапада па 29 снежня.

Патэнцыйных удзельнікаў чакаюць чатыры дыстанцыйныя трэнінгі: «Першыя крокі да сеткавых праектаў», «Ацэньванне ў сеткавых праектах», «Гнуткая распрацоўка сеткавага праекта», «Лічбавая будучыня: IT ў сеткавых праектах».

У завяршэнні праекта ўдзельнікамі будзе сфарміраваны банк матэрыялаў для наступнага стварэння сеткавых праектаў на міжнародным дыстанцыйным адукацыйным марафоне «Купалаўскія праекты», які пройдзе ў 2020 годзе. Удзельнікі трэнінгаў, якія паспяхова выканалі праграму навучання, атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Да ўдзелу ў дыстанцыйных трэнінгах запрашаюцца выкладчыкі і студэнты, якія жадаюць асвоіць тэхналогію стварэння сеткавых праектаў, а таксама кіраўнікі ўстаноў адукацыі, педагогі дадатковай адукацыі, работнікі бібліятэк, метадысты, настаўнікі-прадметнікі, настаўнікі пачатковай школы, спецыялісты дашкольных навучальных устаноў.

Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу ў трэнінгах можна даведацца тут.

Рэгістрацыя па спасылцы да 4 лістапада.

 

У ТЭМУ:

Трэнінгі праходзяць напярэдадні чарговага Міжнароднага дыстанцыйнага адукацыйнага марафона «Купалаўскія праекты 2020».

Арганізатарам трэнінгаў выступае кафедра сучасных тэхналогій праграмавання пры падтрымцы інфармацыйна-аналітычнага Цэнтра і факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Дадатковую інфармацыю можна даведацца па тэлефоне: +375-152-74-29-57

E-mail: kupala.project@gmail.com