Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 30 Кастрычнік 2015 09:41

Старшы выкладчык кафедры замежных моў філалагічнага факультэта В.В. Юшкевіч правяла шэраг мерапрыемстваў са студэнтамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі пад эгідай лозунгу «Я - купалавец»

IMG 0799На першым этапе студэнты 1 курса спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка» наведалі Музей гісторыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Для іх была арганізавана экскурсія «Так усё пачыналася ...».

Першакурснікі шчыра былі зацікаўлены найбагатай гісторыяй узнікнення і станаўлення спачатку Гродзенскага настаўніцкага інстытута, затым педагагічнага, пасля Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

Некаторыя артэфакты прыцягнулі асаблівую ўвагу студэнтаў-матэматыкаў, напрыклад, распісаная формуламі кашуля «Шпаргалка для суседа» або прыбор «вечны рухавік». Натхніўшыся цікавым і пазнавальным расповедам экскурсавода Алены Паўлаўны Нелепко, хлопцы паабяцалі абавязкова вярнуцца для працягу азнаямлення з гісторыяй роднай Алма-матэр.

На другім этапе старшым выкладчыкам Вольга Валер'еўна Юшкевіч была праведзена інтэрактыўная віктарына «Гісторыя Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы ў пытаннях і адказах». Гэта аўтарская інтэрактыўная віктарына выкладчыка, створаная на спецыяльнай платформе для падтрымкі навучання і працэсу выкладання з дапамогай інтэрактыўных модуляў.

У цэлым, студэнты ўзбагаціліся новымі ведамі пра гісторыю роднай ВНУ, з'явіўся стымул пазнаваць новыя звесткі аб універсітэце. Хлопцы прызналіся, што выпрабавалі пачуццё гонару за родную ВНУ і яшчэ раз пераканаліся ў правільнасці выбару вышэйшай навучальнай установы для атрымання адукацыі.

З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азанёміцца тут.