Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 21 Кастрычнік 2019 09:44

Студэнта года - 2019 назвалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы ( ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

IMG 20191019 122125 606 4545d7d275Перамогу ў конкурсе энергічнасці, актыўнасці, ініцыятыўнасці атрымала студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Наталля Гузевіч.

Пра гэта стала вядома сёння, 18 кастрычніка, падчас фінальных выпрабаванняў конкурсу. Другое месца па выніках усіх конкурсных этапаў у студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ірыны Пашынскай. На трэцім - прадстаўніца педагагічнага факультэта Лізавета Занямонская.

Акрамя таго, пераможцы былі названыя і ў асобных намінацыях. Так, у намінацыі «Лепшае партфоліо» перамогу атрымала студэнтка педагагічнага факультэта Лізавета Занямонская. Самай крэатыўнай на думку журы апынулася студэнтка юрыдычнага факультэта Ганна Мыслівец. Студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дар'я Мінькевіч стала лаўрэатам адразу ў дзвюх намінацыях: «Мэтанакіраванасць» і «Майстар прамоўніцкага мастацтва». Два дыпломы і ў студэнткі філалагічнага факультэта Яўгеніі Рэуцкай - за лепшы праект і за захаванне традыцый універсітэта і факультэта. Паставіць лепшы творчы нумар атрымалася ў студэнткі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Сняжаны Клімашэвіч. Зняць лепшы відэаролік атрымалася ў пераможцы конкурсу Наталлі Гузевіч. Намінацыі «Ініцыятыва і прадпрымальнасць» і «Неардынарнасць» дасталіся студэнту факультэта псіхалогіі Юрыю Мікалаеву, а студэнтка факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Ірына Пашынская перамагла ў катэгорыі «Лепшая візітоўка».

Самай актыўнай і гучнай групай падтрымкі ў гэтым годзе стала каманда юрыдычнага факультэта.