Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Кастрычнік 2019 10:55

Сацыялізацыю асобы на розных этапах узроставага развіцця абмяркуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы

korpus ocenVI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Сацыялізацыя асобы на розных этапах узроставага развіцця: вопыт, праблемы, перспектывы" адбудзецца 22 кастрычніка.

У рамках навуковага форуму ўдзельнікі абмяркуюць клінічныя і псіхолага-педагагічныя аспекты дыягностыкі і карэкцыі парушэнняў развіцця ў дзяцей, падлеткаў і дарослых, інавацыйныя тэхналогіі, метады і формы работы з дзецьмі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Будуць разгледжаны пытанні сучасных інклюзіўных тэндэнцый у сістэме адукацыі, сістэмы псіхолага-педагагічнага суправаджэння і перспектывы сацыяльнай адаптацыі дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Сярод тэм канферэнцыі - фарміраванне прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў у галіне спецыяльнай адукацыі і ўзаемадзеянне ўстаноў адукацыі, сям'і, грамадскіх арганізацый у навучанні і выхаванні дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Канферэнцыя пройдзе ў завочнай форме 22 кастрычніка 2019 года, абмеркаванне матэрыялаў будзе даступна на сайце ў раздзеле VI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя (з міжнародным удзелам) "Сацыялізацыя асобы на розных этапах узроставага развіцця: вопыт, праблемы, перспектывы". 

Арганізатарамі мерапрыемства выступае кафедра тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.