Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 14 Кастрычнік 2019 14:39

"Шчасце - быць матуляй!": У ГрДУ імя Янкі Купалы павіншавалі са святам Матуль

den materiУ гэтым годзе ўдзельніцамі традыцыйнай сустрэчы з рэктарам Купалаўскага ўніверсітэта Ірынай Кітурка сталі супрацоўніцы і студэнткі, якія рыхтуюцца стаць мамай або сталі ёю зусім нядаўна.

Віншаваць тых, хто носіць званне Мама, у Купалаўскім універсітэце ўжо стала добрай традыцыяй. З цёплымі словамі прывітання да гасцей звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:

- Мне вельмі прыемна бачыць, як у нашым універсітэце дзяўчыны не толькі становяцца вялікімі прафесіяналамі, дасягаюць кар'ерных поспехаў, але і калі яны шчаслівыя ў сябе дома, у сям'і - ствараюць самі сваё выдатнаю будучыню.

Ірына Фёдараўна адзначыла, што быць маці - гэта шчасце для любой жанчыны і пажадала гасцям сустрэчы моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, любові і шчасця.

З самым цёплым, шчырым і светлым святам павіншавалі прысутных Матуль таксама прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько, старшыня прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў універсітэта Ігар Кергет.

Працягнулася сустрэча за душэўнай гутаркай з духмянай выпечкай, падчас якой яе ўдзельніцы абмяняліся ўзаемнымі віншаваннямі і пажаданнямі.

У межах сустрэчы Мамам уручылі памятныя сувеніры. А асаблівыя, кранальныя падарункі - песні пра маму - падрыхтавалі для ўдзельнікаў сустрэчы салісты творчых калектываў універсітэта і студыі «Свет юных зорак».