Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 14 Кастрычнік 2019 08:57

Студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прынеслі Клятву на вернасць Універсітэту, Радзіме і Народу

Купалаўцы ўпершыню надзелі форму і з гонарам сказалі словы Клятвы 11 кастрычніка.

 IMG 0871 22

Па традыцыі, якая склалася ва ўніверсітэце, студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» юрыдычнага факультэта прамаўляюць Клятву на другім курсе. У гэтым годзе пакляліся быць вернымі Універсітэту, Рэспубліцы Беларусь і яе народу, з гонарам насіць цяперашнюю форму, быць узорам гонару, высакароднасці, працавітасці ў вучобе і дысцыпліне, праслаўляць родную Аlma mater сваімі справамі і ўчынкамі, захоўваць і памнажаць яе традыцыі, быць патрыётамі і годнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь 33 купалаўца.

IMG 0875

 

IMG 0792

 

IMG 0767

IMG 0783

 

Павітала і павіншавала студэнтаў і гасцей свята рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Яна пажадала купалаўцам набываць новыя веды і станавіцца прафесіяналамі ў сваёй сферы.

 

IMG 20191011 185700 355

– Сёння вы ўпершыню апранулі тую форму, якая будзе вас стымуляваць на набыццё новых ведаў, станавіцца прафесіяналамі, і я ўпэўнена, што вы ў хуткім часе пасля заканчэння ўніверсітэта зменіце яе на сапраўдную форму супрацоўніка мытнай службы Рэспублікі Беларусь. Ваша прафесія вельмі адказная, таму што менавіта вы будзеце фарміраваць першае ўражанне тых, хто прыедзе ў нашу краіну. У жыцці кожнага чалавека важную ролю адыгрываюць настаўнікі, і сёння ў гэтай урачыстай цырымоніі прымае ўдзел наш знакаміты выпускнік. Чалавек, які прайшоў шлях ад студэнта да старшыні дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Аляксеевіч Сянько. Я шчыра дзякую Вам, Юрый Аляксеевіч, за тое, што вы сёння з намі, – отметила Ирина Китурко.

 

IMG 0772

 

 

У сваю чаргу Юрый Сянько, прамаўляючы словы пажадання і віншаванняў у адрас студэнтаў, адзначыў, што менавіта ў Купалаўскім універсітэце ён атрымаў тыя ўрокі жыцця, якія сёння даюць яму магчымасць прымаць правільныя рашэнні і ісці па кар'ернай лесвіцы.

 

IMG 20191011 201901 665

 

– Дзякуючы таму, што ў чатырох універсітэтах Беларусі ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў у галіне мытнай справы, мы атрымліваем гатовых спецыялістаў, якія практычна з першага дня могуць прыступіць да самастойнай працы, вядома ж, пад кіраўніцтвам настаўніка. Гэта вынік зладжанай работы паміж універсітэтам і мытнай службай. Мы зацікаўленыя ў тым, каб кадры паступалі і ў дзяржаўныя структуры, і ў бізнэс, таму прыкладаем усе намаганні, каб дапамагчы ўніверсітэтам падрыхтаваць добрых спецыялістаў, - падкрэсліў Юрый Сянько.

 

IMG 0897

IMG 0883

 

Ангеліне Кулікоўскай ужо пашчасціла паспрабаваць сябе ў прафесіі - дзяўчына была валанцёрам II Еўрапейскіх гульняў на пункце мытнага пропуску.

- Я на практыцы зразумела, як важна ведаць англійскую мову, - прызнаецца Ангеліна. - Мне падабаецца, што зараз, на другім курсе, мы пачалі вывучаць профільныя прадметы, якія паказваюць нам спецыфіку прафесіі.

 

IMG 0750

Стараста групы Валянцін Сняжко упэўнены, што ў словах клятвы закладзены асобы сэнс:

–Прысяга - гэта вельмі важны момант для студэнта нашай спецыяльнасці. Яна надае ўпэўненасці, гэта вельмі вялікі крок. Наша форма ўвасабляе мужнасць, справядлівасць, мэтанакіраванасць. У вачах грамадства чалавек у форме выклікае павагу.

 

IMG 0752

 

З наступнага года ў шэрагі мытнай службы ўвальецца першы набор студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа», які ў гэтым навучальным годзе заканчвае вучобу. Дарэчы, не толькі Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, Раўшан Султанаў, студэнт 4 курса, пасля вучобы плануе вярнуцца на радзіму - у Ашхабад. Малады чалавек прызнаецца, што за час вучобы ва ўніверсітэце ён атрымаў неабходныя веды, паспрабаваў сябе на практыцы і набыў сапраўдных сяброў.

 

IMG 0759