Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 09 Кастрычнік 2019 16:45

Фінал гарадскога конкурсу «Лепшая песня пра Радзіму, пра маці» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

pesnja o rodineМерапрыемства правядуць у Купалаўскім універсітэце ў Дзень Маці - 14 кастрычніка.

Гарадскі конкурс з'яўляецца сумесным праектам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын». У гэтым годзе ён пройдзе ў шосты раз. У трэці раз яго фінал будзе арганізаваны за базе Купалаўскага ўніверсітэта.

Вакальныя кампазіцыі пра маму і Радзіму выканаюць школьнікі, навучэнцы каледжаў, студэнты, работнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада. Фіналісты ўжо прайшлі этап папярэдняга адбору на падставе відэа і аўдыёзапісаў выступаў.

Ацэньваць нумары канкурсантаў з пункту гледжання выканаўчага майстэрства, артыстычнасці, арыгінальнасці і навізны, ідэйна-мастацкага ўзроўню будзе журы ў складзе прадстаўнікоў Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый горада.

Па выніках конкурсу вызначацца пераможцы ў намінацыях «Саліст» і «Саліст» сярод прафесіяналаў, «Вакальная група, дуэт, трыо» і «Вакальная група, дуэт, трыо» сярод прафесіяналаў.

Таксама ў рамках правядзення фіналу конкурсу першасныя арганізацыі Беларускага саюза жанчын і Беларускага рэспубліканскага саюза жанчын сумесна з прафкамам студэнтаў правядуць у гонар Дня Маці акцыю «Падары паштоўку маме». Кожнаму жадаючаму арганізатары прапануюць падпісаць паштоўку, якая затым будзе высланая па паказаным адрасе маме адпраўніка.

Фінал гарадскога конкурсу «Лепшая песня пра Радзіму, пра маці» пройдзе 14 кастрычніка ў актавай зале корпуса ўніверсітэта па вул. Леніна, 32. Пачатак у 15.30.