Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 09 Кастрычнік 2019 15:16

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоены стыпендый прафсаюзаў

profcomУ 2019 годзе ўладальнікамі стыпендый прафесійных саюзаў сталі чатыры студэнты-купалаўцы.

 

Так, стыпендыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сярод навучэнцаў з ліку прафсаюзных актывістаў удастоена студэнтка 3 курса і старшыня прафбюро педагагічнага факультэта Кацярына Ганнуцына.

Стыпендыі Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прысуджаны студэнтцы 4 курса, філалагічнага факультэта Яўгеніі Рэуцкай, студэнтцы 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Семянюк Юліі, студэнтцы 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Базар Паліне.

Дзяўчаты выступалі арганізатарамі і ўдзельнікамі розных грамадскіх ініцыятыў і дабрачынных акцый, актыўна праяўляюць сябе ў дзейнасці прафкама студэнтаў.

Дарэчы, такога роду стыпендыі прысуджаюцца за значны ўклад у рэалізацыю статутных задач галіновага прафсаюза, удасканаленне форм і метадаў інфармацыйнай працы, павышэнне іміджу прафсаюзнай арганізацыі, высокія паказчыкі работы па матывацыі прафсаюзнага членства, якаснае правядзенне акцый, мерапрыемстваў, дапамога ў рэалізацыі праектаў прафкама студэнтаў.