Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 09 Кастрычнік 2019 08:47

VІII Каложскія адукацыйныя чытанні пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

korpus ocenКанферэнцыя адбудзецца 5-6 снежня і будзе прысвечана агульнай тэме «Вялікая перамога: спадчына і нашчадкі».

5 снежня на базе ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках пленарнага пасяджэння пройдзе адкрыццё VІII Каложскіх адкрытых адукацыйных чытанняў. Плануецца таксама пасяджэнне круглага стала на тэму: «Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне ў свядомасці сучаснага грамадства, і праца дыскусійнай пляцоўкі «Ці патрэбна нам памяць пра Вялікую Айчынную вайну».

Праца секцыйных пасяджэнняў будзе ажыццяўляцца 6 снежня на базе гімназіі №2 і сярэдняй школы №38 горада Гродна. Так, удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць дзейнасць Цэркваў і міжканфесійныя адносіны ў час Вялікай Айчыннай вайны, пагавораць пра мемарыялізацыю памяці аб вайне на тэрыторыі малой радзімы да 75-годдзя вызвалення Беларусі, асаблівасцях ваеннага акупацыйнага рэжыму, партызанскага і падпольнага руху, лёсах педагогаў і святароў у гады вайны. Сярод тэм канферэнцыі таксама значыцца ваенная героіка ў рускай літаратуры і развіццё яе традыцый, асэнсаванне ваеннага вопыту ў літаратуры і мастацтве. У гэты дзень таксама пройдзе прэзентацыя педагагічнай майстэрні для работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі «”Дзякуем салдатам за жыццё і мір!”: Што і як расказваць дзецям дашкольнага ўзросту пра Вялікую Айчынную вайну».

Дарэчы, мерапрыемства з'яўляецца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў (г. Масква) і ўключана ў Праграму супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2019 г..

Арганізатарамі канферэнцыі выступае Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенская дыяцэзія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі і Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.

Паўдзельнічаць у канферэнцыі запрашаюць школьнікаў, навучэнцаў каледжаў і педагогаў, студэнтаў і выкладчыкаў, прадстаўнікоў духавенства, гісторыкаў, культуролагаў, філолагаў, а таксама ўсіх, каму цікавая тэма Вялікай Айчыннай вайны.

Падаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі можна да 15 лістапада 2019 года па e-mail: Bogdevich_ECH@grsu.by

Кантактны нумар тэлефона: 8-0152-74-43-81.