Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 07 Кастрычнік 2019 16:35

Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе абмяркуюць на ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы

korpus ocenXI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе: інавацыйнасць і ўстойлівасць» адбудзецца 14 лістапада.

Форма правядзення мерапрыемства - дыстанцыйная. У рамках форуму ўдзельнікі змогуць абмеркаваць пытанні сучасных тэхналогій прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у вышэйшых навучальных установах, актуальныя праблемы фізічнага выхавання курсантаў, асноўныя напрамкі патрыятычнага выхавання, ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў ходзе адукацыйнага працэсу, а таксама актуальныя аспекты ваеннай гісторыі, гісторыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў. Лагін і пароль для ўдзелу будуць высланы пасля прыняцця матэрыялаў да публікацыі.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 11 кастрычніка 2019 года выслаць на e-mail аргкамітэта канферэнцыі kaf_tylobes@grsu.by  у электронным выглядзе заяўку на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы. Дадатковую інфармацыю пра канферэнцыю можна знайсці  у дадатку.

 

Кантакты:

Тэл: +375 (0152) 53 15 76 – прафесар кафедры тылавога забеспячэння Уладзіслаў Міхайлавіч Крыўчыкаў і лабарант кафедры Ірына Станіславаўна Сячко; e-mail: kaf_tylobes@grsu.by.