Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 07 Кастрычнік 2019 12:47

Зборная каманда ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню ў сваёй гісторыі стала пераможцам Рэспубліканскага турыстычнага злёту студэнтаў

IMG 20191006 140809

Спаборніцтвы аб'ядналі каманды з 16 універсітэтаў Беларусі з 3 па 6 кастрычніка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці на беразе ракі Вілія.

Купалаўцы занялі чацвёртае месца ў спаборніцтвах па тэхніцы пешаходнага турызму і ў начным арыентаванні, трэцяе месца ў выкананні песні, першае месца ў тэхніцы велатурызма і воднага турызму, а таксама ў намінацыях «Прадстаўленне каманды», «Лепшая газета «Будні злёту»» і «Турысцкія навыкі і побыт». Па выніках усіх спаборніцтваў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы заняў першую прыступку п'едэстала ў агульным заліку.

Таксама ў рамках злёту адбыўся адкрыты дыялог удзельнікаў каманд з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, падчас якога абмеркавалі вопыт, развіццё і перспектывы маладзёжнага турызму.

Акрамя таго, падчас злёту стартавала рэспубліканская акцыя «Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі», якая будзе праходзіць у 2019-2021 гг. ва ўстановах вышэйшай адукацыі краіны. Мерапрыемствы акцыі будуць накіраваны на развіццё маладзёжнага турызму, прыцягненне студэнцкай моладзі да вывучэння і папулярызацыі гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Падрыхтоўку і правядзенне ажыццявіў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.