Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Кастрычнік 2019 14:40

Акцыя бязвыплатнага добраахвотнага донарства адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

donorМерапрыемства праходзіць у рамках донарскага марафона сярод устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі пад дэвізам «Донарства крыві мае значэнне!».

Акцыя добраахвотнай бязвыплатнай здачы крыві будзе праходзіць з 9.00 да 13.00 у розных карпусах універсітэта:

22 кастрычніка - у інтэрнаце ўніверсітэта №2 па адрасе: вул. Даватара, 27;

23 кастрычніка - у інтэрнаце ўніверсітэта №3 па адрасе: БЛК, 3;

24 кастрычніка - у інтэрнаце ўніверсітэта №4 па адрасе: вул. Пралетарская, 16;

25 кастрычніка - у інтэрнаце ўніверсітэта №5 па адрасе: вул. Ліможа, 27/1.

Нагадаем, што для таго, каб стаць донарам, неабходна загадзя запісацца ў Цэнтры аховы здароўя па адрасе вул. Гаспадарчая, 23, каб. 109. Кожны жадаючы прыняць удзел у акцыі павінен пры сабе мець пашпарт (рэгістрацыя ў Гродне ці Гродзенскай вобласці не менш за 6 месяцаў); даведку аб праходжанні флюараграфічнага абследавання; даведку ўрача аб стане здароўя донара, выдадзеную ў Цэнтры аховы здароўя ўніверсітэта або паліклініцы па месцы жыхарства; для жанчын - даведку гінеколага з указаннем захворванняў, родаў, аперацый за апошні год; для мужчын - ваенны білет або прыпісное пасведчанне.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Цэнтр аховы здароўя па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23, к. 109 або па тэл: 48 70 06, 41 01 52.