Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 25 Верасень 2019 08:49

Тэму аксіялогіі ў фінансавым праве дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы абмеркавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

conf yurXVIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аксіялогіі ў фінансавым праве дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» адбылася на юрыдычным факультэце.

У канферэнцыі прынялі ўдзел 80 прадстаўнікоў універсітэтаў Беларусі, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Славакіі і Казахстана.

Павітаў удзельнікаў і пажадаў паспяховай работы канферэнцыі першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Раманаў. З уступным словам таксама выступілі прарэктар па навуковай рабоце Юрый Раманоўскі, дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава, прэзідэнт Цэнтра даследаванняў фінансаў публічных і падатковага правы дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, загадчык кафедры фінансаў публічных і фінансавага права Універсітэта ў Беластоку Яўген Руськоўскі, старшыня аргкамітэта канферэнцыі, дацэнт кафедры міжнароднага права Лілія Абрамчык.

У рамках канферэнцыі навукоўцы абмеркавалі сучасныя актуальныя праблемы фінансавага права Беларусі, Расіі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Казахстана. Былі сфармуляваны прапановы па ўдасканаленні заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі, а таксама апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў і прынята рашэнне правесці даследаванне і падрыхтаваць калектыўную манаграфію «аксіялогіі ў фінансавым праве дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы». Акрамя таго, адбыўся сход Цэнтра даследаванняў фінансаў публічнага і падатковага права дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, на якім былі абраныя органы кіравання на новы перыяд і вызначаны напрамкі развіцця Цэнтра.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі кафедра міжнароднага права юрыдычнага факультэта сумесна з Цэнтрам даследаванняў фінансаў публічнага і падатковага права дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.